Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску затрымалі актывіста


У Салігорску міліцыянты затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Глеба Сноркіна, калі той ішоў дахаты з паседжаньня мясцовай філіі арганізацыі.


У Глеба знайшлі ўлёткі і віншавальныя сэрцайкі, падрыхтаваныя маладафронтаўцамі на дзень сьвятога Валянціна.

Глеб Сноркін знаходзіцца ў пастарунку міліцыі. Ён пасьпеў паведаміць, што на яго складаюць пратакол за нібыта супраціў міліцыянтам у часе затрыманьня.

Паколькі Глебу ўжо споўнілася 18 гадоў, яго будуць судзіць у Салігорскім гарадзкім судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG