Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднавілася рэкляма беларускамоўных садкоў


Зь сёньняшняга дня ў гарадзенскіх тралейбусах і аўтобусах ізноў загучала беларускамоўная рэкляма з заахвочваньнем аддаваць дзяцей у беларускамоўныя садкі.


Адкрыцьця беларускамоўных групаў у дзіцячых садках дамагаюцца ў Горадні сябры самастойна створанага бацькоўскага камітэту. Рэкляма беларускамоўных садкоў у гарадзкіх тралейбусах гучала яшчэ ў лістападзе мінулага году.

Сябры бацькоўскага камітэту падавалі яе самі. Праўда, рэкляму адразу забаранілі, бо тэкст ня быў зацьверджаны ў аддзеле адукацыі гарвыканкама.

Пасьля шматлікіх просьбаў чыноўнікі пагадзіліся з тым, каб у гарадзкім транспарце й мясцовых СМІ загучала рэкляма з заклікам аддаваць дзяцей у беларускамоўныя садкі.

Плянуецца, што ў бліжэйшы час рэкляма садкоў зьявіцца на кабэльным тэлебачаньні й у мясцовых газэтах. Да таго ж у гарвыканкаме пагадзіліся надрукаваць 500 улётак і разьвесіць іх у паліклініках, шпіталях і крамах.

Але, паводле словаў аднаго з актывістаў бацькоўскага камітэту, Ігара Кузьмініча, тэкст абвесткі ў гарвыканкаме зьмянілі. Тэлефонаў бацькоўскага камітэту там больш не засталося, а замест іх зьявіліся нумары аддзелаў адукацыі раённых адміністрацыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG