Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным?


У бліжэйшыя дні магчымая сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.


Пра гэта паведаміў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў. У адміністрацыі А.Лукашэнкі пацьвердзілі магчымасьць такой сустрэчы, паведамляе агенцтва БЕЛТА.

Летась 13-14 сьнежня Ўладзімір Пуцін сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску. 30 студзеня ў Менску адбылося супольнае паседжаньне калегіяў міністэрстваў замежных справаў Расеі і Беларусі, на якім зацьвердзілі супольную праграму дзеяньняў на міжнароднай арэне ў 2008—2009 гг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG