«Я не зусім разумею ролю амбасадараў краінаў Эўразьвязу у сваёй бальшыні, і асабліва амэрыканскага амбасадара. Я не хачу гэта хаваць, і таму я часам рэзка выказваюся», - заявіў А.Лукашэнка.
Пры гэтым, ён адзначыў пазытыўную ролю амбасадара Нямеччыны ў Беларусі.
«Мы – сувэрэнная, незалежная дзяржава і зьяўляемся ёй ужо паўтара дзесятка гадоў. Тое, што мы стабільныя, і тое, што мы нікому ніякіх праблемаў не ствараем ні суседзям, ні Нямеччыне, ні Францыі, ні ЗША – гэта факт. Дык чаго ад нас хочуць?» – падкрэсьліў А.Лукашэнка.