Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязьні Акрэсьціна выходзяць на волю


Турма на вуліцы Акрэсьціна
Турма на вуліцы Акрэсьціна

З турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску на волю выходзяць актывісты моладзевага дэмакратычнага руху.


13:30 Тацяна Цішкевіч, якая адбыла 20 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 10 студзеня, прыйшла ў турму на вуліцы Акрэсьціна, каб ёй выдалі даведку, што яна адбывала пакараньне. Дзяўчына паведаміла, што калі яна прыйшла ва Ўнівэрсытэт фізычнай культуры, дзе яна вучыцца на другім курсе на трэнэра коннага спорту, ёй паведамілі, што яе адлічылі. Тацьцяне патлумачылі, што яна не заплаціла за сэсію.

13:20 Актывіста незарэгістраванага руху “Ініцыятывы” Андрэя Кім, які дабываў 10 сутак арыштую за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня, адразу з турмы на Акрэсьціна павезьлі на допыт у пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску.

Яго дапытваюць у крымінальнай справе паводле крымінальнага артыкулу 364 "Пагроза альбо гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі".

12:40 Выйшаў на волю Юрась Станкевіч.

12:00 З турмы на Акрэсьціна вызвалілі Франака Вячорку.

Сёньня з турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску на волю выйдуць актывісты моладзевага дэмакратычнага руху, якіх затрымалі 16 студзеня і арыштавалі на 15 сутак. Разам зь імі на волю выйдуць тыя, каго арыштавалі на 10 сутак за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня.

Сваякі і сябры арыштаваных актывістаў з розных незарэгістраваных моладзевых арганізацыяў будуць сёньня сустракаць іх каля турэмнай брамы на вуліцы Акрэсьціна.

За кратамі турмы на вуліцы Акрэсьціна застануцца адбываць арышты некалькі прадпрымальнікаў, сярод якіх Артур Піцько, Сяргей Шаўцоў, Віктар Кукрыш, Уладзімер Няпомняшчы, а таксама актывіст руху “Джынс за свабоду” Павал Кур’яновіч і актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Хведарук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG