Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На офісе БСДП быў “дзень адчыненых дзьвярэй”


Кіраўніцтва Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) хвалюецца, што ўлады хочуць спачатку закрыць партыйны офіс у Менску, а затым і партыю.


Падставай для гэтага, паводле выканаўцы абавязкаў старшыні партыі Анатоля Ляўковіча, выглядаюць чарговыя праверкі.

30 студзеня да сацыял-дэмакратаў спачатку наведаўся старшы лейтэнант міліцыі, які прадстаўляў аддзел барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю. А праз дзьве гадзіны ў офіс БСДП прыйшлі аж тры супрацоўнікі інспэкцыі па падатках і зборах.

Спадар Ляўковіч расцэньвае два такія візыты цягам аднаго дня як сур’ёзны сыгнал для партыі. Справа ў тым, што ў лістападзе мінулага году офіс БСДП наведаў пажарны інспэктар.

У верасьні ў партыйным офісе пабывала прадстаўніца цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі. Пасьля яе візыту была выдадзена пастанова аб прыпыненьні дзейнасьці офісу партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG