Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрэра-Вальднэр: “Такія сустрэчы маглі б стварыць падмурак...”


Экспэрты Эўракамісіі, якія займаюцца энэргетыкай і транспартам, праводзяць сёньня сустрэчы ў Менску з прадстаўнікамі адпаведных беларускіх міністэрстваў.


Пра гэта “Радыё “Свабода” паведамілі ў кіеўскім Прадстаўніцтве Эўракамісіі, якое ахоплівае сваёй дзейнасьцю Ўкраіну і Беларусь. Тут падкрэсьлілі, што гэта візыт менавіта тэхнічных экспэртаў.

Афіцыйны сайт Прадстаўніцтва разьмяшчае камэнтар да гэтай падзеі Эўракамісара ў пытаньнях зьнешніх дачыненьняў і Эўрапейскай палітыкі суседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр. Яна прынамсі адзначае:

“Правядзеньне тэхнічных сустрэчаў паміж экспэртамі з абодвух бакоў магло б стварыць падмурак для істотнага супрацоўніцтва у рамках поўнага партнэрства, пры ўмове калі Беларусь зробіць крокі ў кірунку дэмакратызацыі”.

Эўрапейскія экспэрты будуць знаходзіцца ў Беларусі і заўтра. А 7 лютага ў Брусэлі пройдзе аналягічная сустрэча спэцыялістаў у галіне экалёгіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG