“Гэта добрае прызначэньне. І я не сумняваюся, што будзе пераемнасьць паміж працай спадара Хэркэля, які рабіў выдатныя справаздачы па Беларусі. Дарэчы, фінскую дэпутатку абралі на прапанову спадара Хэркэля. Фіны ведаюць спэцыфіку постсавецкага рэгіёну. І я спадзяюся, што ранейшая лінія гэтага падкамітэту будзе працягвацца”, - пракамэнтаваў прызначэньне Сінікі Хурскайнэн першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, які цяпер знаходзіцца ў Страсбуры.
В.Вячорка сёньня ўдзельнічаў у паседжаньні Палітычнага камітэту ПАРЭ. Ён ачольвае дэлегацыю беларускай апазыцыі.