Ён прызнаны вінаватым у парушэньне парадку правядзеньня мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся ў Менску 10 сьнежня 2007 году.
Адвакат Рыгор Навіцкі патрабаваў выпусьціць з-пад варты спадара Зьмітровіча, арыштаванага міліцыяй амаль за трое сутак да суду, і перанесьці разгляд справы на пазьнейшы тэрмін.
За кратамі прадпрымальнік трымаў галадоўку. У яго падняўся ціск. Па выкліку двойчы ў суд прыяжджала карэта “хуткай мэдычнай дапамогі”. Спадару Зьмітровічу рабілі ўколы й давалі іншыя лекі. Ён па сутнасьці ня мог належным чынам даваць тлумачэньні.
Аднак судзьдзя Белайчук вырашыла пакараць актывіста.
Прадпрымальнікі, якія прысутнічалі на судзе, зьвярнулі ўвагу, што нейкіх істотных доказаў у справе прадпрымальніка не было.
“Яго пакаралі, бо трэба было пакараць. Гэта звычайны заказ”, – сказаў адзін з назіральнікаў.
У справе фігураваў здымак з інтэнрнэту, дзе Анатоль Зьмітровіч стаяў з мэгафонам.