Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Першым адгукнуўся артполк, які набыў звыш 100 зубашчотак”


Пра што пісалі беларускія газэты 21 студзеня ў розныя гады мінулага.


“Вольная Беларусь” у 1918 годзе адзначае: “Факты і цалкам справядлівыя гадкі сьведчаць пра тое, што Белая Русь прыдбала сваё імя ні без гістарычных на тое падставаў. Ведама, што у Полацку і Тураве была ужо праваслауная епархія у той час, як у Кіяві адно што зьяулялося хрысьціянство, — а іменна у ІХ сталеццю. А у той час, калі адбываліся хрысьціны Кіяускай Русі, тагды на Беларусі былі ужо монастыры, і хрысьціяне тут ужо зналі праваслауныя догматы”.

“Красноармейская правда” ў 1928 годзе пад загалоўкам “За культурнасьць у побыце” піша: “Санчастка 191 палка правяла абсьледаваньне стану зубоў у чырвонаармейцаў. Абсьледаваньне факту і лічбы надзвычай красамоўныя. У чырвонаармейцаў палка налічваецца: гнілых зубоў — 187, выпаўшых зубоў — 180. Апрача гэтага, у 132 чалавек маюцца істотна папсаваныя зубы. Ёсьць такія таварышы, у якіх нестае да 8 зубоў... “Зубкампанія”, распачатая з ініцыятывы нашага палка, ускалыхнула мэдработнікаў дывізіі. Першым адгукнуўся артполк, які набыў пакуль звыш 100 зубашчотак”.

“Бацькаўшчына” на гэтым тыдні 1958 году апавядае пра цкаваньне ў Беларусі Мікалая Аладава: “Аладаў прысьвяціў Алоўнікаву асаблівую ўвагу, першы адкрыў ягоныя здольнасьці... паставіў яго на прафэсіянальны шлях як музыку... Цяпер Алоўнікаў адплачвае Аладаву за ягоную любоў і клопаты, як гэта й сьлед чалавеку з партыйным білетам, ідэалёгія якога пабудавана на нянавісьці да чалавека, на цынізьме. Ці не таму Алоўнікаў робіць такую хуткую кар’еру, а такі паважаны музыка, як Аладаў знаходзіць толькі месца ля ганебнага слупа?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG