Ад яго патрабавалі тлумачэньняў па факце зьяўленьня графіці “Свабоду Фінькевічу” і “Малады фронт не спыніць!”.
Графіці, якія сьведчаць пра працяг маладафронтаўскай акцыі салідарнасці з Артурам Фінькевічам, зьявіліся на будынку кафэ “Гараджанка” ўночы 16 студзеня.
Мясцоваму актывісту Леаніду Аўтухову давялося тлумачыць участковаму міліцыянту, хто такі Артур Фінькевіч, і што “Малады фронт” – гэта нядаўна зарэгістраваная ў Чэхіі арганізацыя, якая шануе хрысьціянскія і дэмакратычныя каштоўнасьці.
Пасьля гутаркі ў міліцыі спадара Аўтухова мусілі адпусьціць, бо ў міліцыянатаў няма доказаў ягонае датычнасьці да зьяўленьня палітычных графіці.