Прычыны затрыманьня невядомыя. Алена Мядзьведзева сказала па тэлефоне, што яе вязуць у Менск. Цяпер яе тэлефон не адказвае.
Алена Мядзьведзева – актывістка прадпрымальніцкага руху Магілёўшчыны.
Учора ў гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” яна распавяла, што яе назаляюць тэлефанаваньнямі невядомыя й просяць паведаміць ці зьбіраецца яна 21 студзеня ў Менск.