Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Якаўлеўскі: “Хто адсутнічае, ня мае рацыі”


Аднавіў працу аддзел судзеяньня гандлю і інвэстыцыям пры амбасадзе Польшчы ў Беларусі.

Яго супрацоўнікі арганізавалі вялікую колькасьць візытаў у Польшчу для беларускіх бізнэсоўцаў, дапамагалі дзелавым людзям абедзьвюх краінаў наладжваць кантакты. Але цягам апошняга часу гэтая актыўнасьць амаль спынілася.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі ў інтэрвію “Свабодзе” адзначае:

“У апошнія гады дачыненьні Менску і Варшавы з розных прычынаў, найперш з канфлікту вакол Саюзу беларускіх палякаў, перайшлі, так бы мовіць у халодны стан.

Аднак прыезд амбасадара Генрыка Літвіна праз год пасьля ягонага прызначэньня стаў першым знакам пераменаў у гэтых дачыненьнях. А ўзнаўленьне працы гандлёвага аддзелу – гэта яшчэ адна прыкмета.

І тут вельмі важна адзначыць, што надыходзячыя зьмены не зьяўляюцца адыходам ад палітыкі дачыненьняў з Беларусьсю, якія выпрацаваў Эўрапейскі Зьвяз. І як мне падаецца, цяперашняя актыўнасьць Варшавы ў Беларусі толькі пацьвярджае вядомы пастулят: “Той, хто адсутнічае, заўжды ня мае рацыі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG