Маладзён: “Канечне, менш свабодным адчуваю сябе цяпер”.
Спадар: “Менш. А чаму? На прадпрыемстве з кантрактамі стала крыху горш, адпачынкі зьменшылі”.
Маладзён: “Свабоды я сапраўднай не адчуў, бязь зьменаў”.
Малады спадар: “Я як быў свабодны, так і застаўся. Гэта і ўнутраная, і зьнешняя свабода. Ад чаго я магу яшчэ залежаць? Ні ад чаго. Хто мне можа паставіць палкі ў колы? Ніхто. Я ня буду называць сваю прафэсію, але лічу, што свабода мая нічым ня ўціснута. Я што хачу, тое раблю. Я свабодны чалавек і адчуваю сябе свабодным”.
Спадар: “Мне цяжка адказаць, я мала часу праводжу ў Беларусі. Я больш часу праводжу ў Расеі, там, я так думаю, людзі сябе адчуваюць больш свабоднымі, чым у Беларусі. Напэўна, так”.
Малады спадар: “Я думаю, што пра свабоду тут няма чаго казаць, мала свабоды”.
Ягоны сябра: “Я заўсёды адчуваю сябе свабодным у любым сэнсе”.
Спадар: “Для мяне нічога да лепшага не зьмянілася”.
Карэспандэнт: “А ў Беларусі людзі ці адчуваюць сябе свабоднымі, вашыя сябры, знаёмыя, напрыклад?”
Спадар: “Свабоднымі яны сябе нідзе не адчуваюць, у сэнсе поўнай свабоды. Такімі свабоднымі можна быць хіба што ў Афрыцы ў джунглях. Усё роўна ад дзяржавы ўсе залежаць”.
Другі спадар: “Я адчуваю менш свабодным сябе. Я сам на сябе працую, але мне крыўдна за індывідуальных прадпрымальнікаў, пацікаўцеся, у якую яны трапілі сытуацыю…”
Маладая спадарыня: “Нічога не памянялася на лепшае. Асабіста мяне гэта не закранула, але я лічу, што тут ня вельмі свабодная рэспубліка. Свабоды стала менш”.