Прэтэнзіі выстаўляла рэдактарка газэты Крычаўскага райвыканкаму Тацяна Іўкіна. Яна вінаваціць выдаўца незалежнай газэты “Вольны горад” Уладзімера Кудраўцава й аўтара гэтага выданьня Валера Бысава ў зьнявазе свайго гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі.
Нагодай для суду сталася сэрыя артыкулаў “Шэсьць год у рэдакцыйным ГУЛАГУ”, якая была надрукавана ў жніўні — верасьні 2004 году ў незалежнай газэце “Вольны горад”. Былы супрацоўнік рэдакцыі “Ленінскі кліч” Валер Бысаў апісваў у іх мэтады кіраваньня Тацяны Іўкінай.
Праз суд рэдактарка намагалася спагнаць з выдаўца і аўтара “Вольнага гораду” кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў. Але суд зьменшыў суму грашовага пазову ў 20 разоў.