Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух на "Віцебскгазе": шпіталізаваныя трое


Спэцтэхніка ля будынку Віцебскага аблгазу
Спэцтэхніка ля будынку Віцебскага аблгазу

Служба МНС прыняла сігнал пра выбух ў 12.47 дня.

Выбух адбыўся ў адміністрацыйным будынку "Віцебскгазу", у кабінэце №7 на першым паверсе, дзе праводзіцца прыём наведнікаў. Трое пацярпелых – дзьве жанчыны і мужчына – ёсьць супрацоўнікамі прадпрыемства. Іх даставілі ў апёкавае аддзяленьне абласнога шпіталю.
Ніхто з наведнікаў установы не пацярпеў, іншыя супрацоўнікі былі эвакуяваныя. На месцы здарэньня гарадзкая пракуратура правяла папярэднюю праверку.
Віцебскі аблгаз часова не працуе


Высьветлілася, што падчас выбуху адна з пацярпелых жанчын знаходзілася каля дзьвярэй кабінэту ў калідоры, і таму яна атрымала меншыя апёкі. Астатнія двое знаходзяцца ў цяжім стане.
Паводле вэрсіі мясцовых работнікаў, здарэньне магло адбыцца праз канфлікт паміж пацярпелымі. Нехта бачыў, што мужчына заходзіў у кабінэт да сваёй знаёмай з пяцілітровай плястыкавай бутэлькай бэнзіну, якую пазьней знайшлі на месцы здарэньня.
У памяшканьні быў невялікі пажар, ліквідаваны адмыслоўцамі са службы МНС, выбуховай хваляй выбіла дзьверы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG