Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адстаўка Праляскоўскага і вяртаньне Дамашкевіча


Аляксандар Лукашэнка вызваліў Алега Праляскоўскага ад пасады памочніка прэзыдэнта - начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня прэзыдэнцкай адміністрацыі .

Былы галоўны ідэоляг адміністрацыі прызначаны дырэктарам інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта. Ранейшая кіраўнік цэнтру Ніна Шпак звольнена з гэтай пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.

Пакуль невядома, хто ўзначаліць галоўнае ідэалягічнае ўпраўленьне адміністрацыі.

Нагадаем, што летась першы намесьнік кіраўніка гэтай структуры Ўладзімер Холад быў арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня. У сярэдзіне мінулага году гэтую пасаду заняў былы кіраўнік БРСМ Усевалад Янчэўскі, які тады прыйшоў на пасаду намесьніка Праляскоўскага з пасады намесьніка дырэктара інфармацыйна-аналітычнага цэнтру, куды Праляскоўскі патрапіў зараз.

Варта таксама прыгадаць, што сёньняшняе паніжэньне – ня першае ў кар’еры Праляскоўскага. Детась Лукашэнка звольніў яго з пасады намесьніка кіраўніка сваёй адміністрацыі. Зараз ён пазбавіўся і пасады галоўнага ідэоляга.

Сёньня кіраўнік дзяржавы таксама зьмяніў кіраўніка справамі сваёй адміністрацыі. Аляксандар Кулічкоў адпраўлены з гэтай пасады ў адстаўку, а прызначаны былы старшыня Менскага аблвыканкаму Мікалай Дамашкевіч. Некалькі гадоў таму Дамашкевіч, калі кіраваў Менскай вобласьцю, публічна рэзка адказаў на Лукашэнку на крытыку сваёй працы. Неўзабаве ён быў вызвалены ад пасады, зараз ён ізноў вяртаецца ва ўладу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG