Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Падтрымліваю прадпрымальнікаў, бо яны маюць рацыю”


Як вы ставіцеся да акцый пратэсту прадпрымальнікаў, да страйку? Ці падтрымліваеце іх патрабаваньні?

Малады спадар: “Мне падаецца, што казаць пра страйк насамрэч зарана. Аднак відавочна, што прадпрымальнікі на сёньня — самая рэвалюцыйная кляса. Можа, менавіта таму, што ім ёсьць што траціць. З гэтага пункту гледжаньня я вельмі станоўча стаўлюся да іхняга пратэсту, таму што кожная праява грамадзкай актыўнасьці ў абарону сваіх правоў — гэта ўжо ластаўка для ўсіх астатніх. Тым больш, калі ўлічваць, што адбываюцца небясьпечныя зьмены, напрыклад, настаўнікі могуць пазбыцца сваіх адпачынкаў. Карацей, гэта быў бы прыклад для іншых. Але зь іншага боку відавочна, што ў прадпрымальнікаў няма арганізацыі, салідарнасьці няма, кансалідацыі”.

Іншы малады спадар: “Я сам быў прадпрымальнікам...”

Карэспандэнт: “Чаму кінулі?”

Малады спадар: “Я ня кінуў, я проста перайшоў у ЧУП і цяпер спрабую ўзаконіць гэтую справу”.

Карэспандэнт: “Карацей, вы зрабілі так, як запісана ва ўказе?”

Малады спадар: “Так, і цяпер, замест таго каб працаваць, я займаюся нейкай лухтой. Цяпер вось быў у банку цэлую гадзіну і ня змог сам сабе пакласьці грошы. Таму што, аказваецца, дырэктар ня мае права класьці грошы на свой рахунак. Мне зараз трэба заключаць з жонкай дамову пра пазыку, каб яна паклала грошы на мой рахунак, уяўляеце?”

Карэспандэнт: “Карацей, лягчэй вам ня стала працаваць?”

Малады спадар: “Не, больш складана стала, наадварот. Я вось займаюся два месяцы бюракратычнымі хаджэньнямі туды-сюды”.

Карэспандэнт: “Вы падпарадкаваліся, але прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць гэтага ўказу, вы ўсё ж падтрымліваеце?”

Малады спадар: “Канечне, так, я за іх”.

Спадар: “Я падтрымліваю прадпрымальнікаў, таму што лічу, што яны маюць рацыю”.

Карэспандэнт: “Вы самі не займаецеся прадпрымальніцтвам, ці вашыя родныя, сваякі?”

Спадар: “Не, ніхто не займаецца ў мяне гэтым, знаёмыя толькі ёсьць. Але я падтрымліваю прадпрымальнікаў”.

Іншы спадар: “Патрабаваньні справядлівыя ў іх, я падтрымліваю”.

Карэспандэнт: “Карацей, пра гэтую сытуацыю вы ведаеце? У вас ёсьць родныя, хто займаецца прадпрымальніцтвам?”

Спадар: “Так, ёсьць. Што яны робяць? Ідуць на агульнай хвалі, пачынаюць пераафармляцца ў ЧУП. Інакш увогуле глебу з-пад ног выб’юць...”

Малады спадар: “Ведаеце, я сам індывідуальны прадпрымальнік, пры гэтым працую і вучуся. Я лічу, што калі душыць у нашай краіне індывідуальнае прадпрымальніцтва, гэта адаб’ецца на эканоміцы Беларусі. Таму што хоць гэта і малы бізнэс, але ён прыносіць свае прыбыткі. А калі рабіць ЧУП, некаторыя прадпрымальнікі спыняць працу, але будуць рабіць нелегальна. І, груба кажучы, дзяржаве гэта ня будзе занадта выгадна. Так што яны маюць права на страйк”.

Спадар: “Я іх падтрымліваю. Уціскаць правы нельга, мяняць умовы працы штогод ці кожныя некалькі месяцаў, як гэта ў нас робіцца ў краіне. Чаму прадпрымальнік ня можа наймаць людзей? Ён плаціць за іх сацыяльную страхоўку, усё астатняе, папаўняе дзяржаве бюджэт, стварае новыя працоўныя месцы. І ніякіх абмежаваньняў у найманьні працаўнікоў не павінна быць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG