Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі запрасіў апазыцыянэраў на кіраўнічыя пасады


Georgia -- Mikheil Saakashvili attends a religious service in Tbilisi, 07Jan2008
Georgia -- Mikheil Saakashvili attends a religious service in Tbilisi, 07Jan2008

Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі сёньня абвясьціла поўныя папярэднія вынікі прэзыдэцкіх выбараў. Пераможцам абвешчаны Міхаіл Саакашвілі.

Паводле папярэдні афіцыйных зьвестак, Саакашвілі атрымаў 52,2 працэнты галасоў выбарцаў. Кандыдат ад аб'яднанай апазыцыі Ляван Гачэчыладзэ набраў крыху болей за 25 працэнтаў галасоў.
Апазыцыя адмаўляецца прызнаваць такія вынікі, патрабуе правядзеньня другога туру выбараў і пагражае масавымі пратэстамі. Ужо сёньня ў Тбілісі некалькі сотняў яе прыхільнікаў правялі акцыю пратэсту. Маніфэстанты запатрабавалі пералічыць галасы і дапусьціць апазыцыю да наўпроставага тэлеэфіру. 13 студзеня апазыцыя зьбіраецца вывесьці на плошчу Ружаў у цэнтры сталіцы да 100 тысячаў сваіх прыхільнікаў.
За ходам галасаваньня ў краіне сачылі каля трох тысяч назіральнікаў, у тым ліку прыкладна 800 з розных міжнародных арганізацыяў. Паводле іх заяваў, выбары адбыліся дэмакратычна, хоць не абыйшлося і без парушэньняў.
Міхаіл Саакашвілі, пераабраны на другі тэрмін прэзыдэнцтва, тым часам зрабіў некалькі важных заяваў. Сярод іншага ён выключыў магчымасьць арыштаў сваіх палітычных апанэнтаў і запрасіў апазыцыйных кандыдатаў прыняць удзел ня толькі ў фармаваньні кароткатэрміновага пляну вываду краіны з крызысу, але і прапанаваў ім заняць міністэрскія крэслы ў новым урадзе Грузіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG