Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Разгром агменчыкаў рынкавай эканомікі”


Перадача "Цытаты мінулага" Вось якія напамінкі пра мінулае сустрэліся ў публікацыях беларускіх газэтаў ад 9 студзеня розных гадоў


“Звязда” ў 1938 годзе друкуе загад Камітэту па справах мастацтваў пры СНК СССР аб ліквідацыі тэатру імя Мейерхольда: “Тэатр імя Мейерхольда на працягу ўсяго свайго існавання не мог аслабаніцца ад чуждых совецкаму мастацтву, наскрозь буржуазных, фармалістычных пазіцый. У рэзультаце гэтага, ва ўгоду лявацкаму трукацтву і фармалістычным вывёртам, нават класічныя творы рускай драматургіі даваліся ў тэатры ў скажоным, антымастацкім выглядзе, са скажэннем іх ідэйнай сутнасці (“Ревизор”, “Горе уму”, “Смерть Тарелкина” і інш.)”

* “Вечерний Минск” у 1988 годзе паведамляе пра знаходкі беларускіх археолягаў: “Паралельна з раскопкамі Менску вывучалася гарадзішча на рацэ Менцы (16 кілямэтраў ад Менску). Знаходкі ХІ стагодзьдзя (абломкі мясцовага вырабу гаршчкоў, прывазных амфар, у якіх вазілі віно і аліўкавы алей, зброя) пераконваюць у тым, што і тут у старажытнасьці было вялізнае паселішча і адбывалася вірлівае для тых часоў жыцьцё”.

* На старонках “Свободных новостей” у 1998 годзе Валер Карбалевіч падводзіць вынікі палітычнага году: “Скончыўся разгром апошніх незалежных ад улады агменьчыкаў рынкавай эканомікі. Арышт Старавойтава і Пупейкі — толькі бачная частка працэсу стварэньня таго манапалістычнага монстра, які замарозіў парасткі канкурэнтнай эканомікі... Праўда, мінулы год пацьвердзіў: адрыў рэйтынгу папулярнасьці прэзыдэнта ад сацыяльна-эканамічнага стану ў краіне набыў устойлівы і, магчыма, доўгатэрміновы характар”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG