Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністаў-калякінцаў зноў паклічуць у Вярхоўны суд


Пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Партыі камуністаў Беларускай ужо накіраваны ў Вярхоўны суд краіны. Пра гэта паведамляе афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.


У міністэрстве гэтыя дзеяньні тлумачаць тым, што ПКБ, дзейнасьць якой была 2 жніўня 2007 году прыпыненая на 6 месяцаў, зрабіла шэраг крокаў, якія ёй ў гэты пэрыяд забароненыя законам. Прынамсі, міністэрства лічыць, што партыя ўваходзіла ў склад аргкамітэту “Эўрапейскага маршу”, што яе рэгіянальныя структуры актыўна ўдзельнічалі ў некаторых масавых мерапрыемствах.

Паводле першага сакратара ЦК ПКБ Сяргея Калякіна, шасьцімесячны тэрмін прыпыненьня дзейнасьці партыі заканчваецца 2 лютага 2008 году. І кіраўніцтва ПКБ расцэньвае гэтае паведамленьне, як “палітычна матываваную акцыю, мэтаю якой зьяўляецца чарговая кампрамэтацыя ПКБ”.

Летась Вярхоўны суд ужо задаволіў пазоў міністэрства аб ліквідацыі Беларускай жаночай партыі “Надзея”, якая, як і ПКБ, уваходзіла ў склад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG