Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: “Вольны сьвет будзе перамагаць”


Якіх падзеяў у асабістым жыцьці, у Беларусі і ў сьвеце вы чакаеце ў 2008 годзе?


На пытаньні Радыё Свабода адказвае былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі, лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч:

“Прагнозы — гэта няўдзячная справа. Трэба шмат працаваць, і тады прагнозы спраўдзяцца. Для сваёй сям’і ў гэтым годзе я зычу, каб было шчасьце, дабрабыт, каб захавалася каханьне. А для краіны — перш за ўсё свабоды. Вельмі веру ў тое, што ідзе абуджэньне Беларусі, што людзі будуць разумнейшыя, больш адказныя, што Беларусь пойдзе эўрапейскім шляхам. Такім чынам, мой прагноз — гэта вольная незалежная Беларусь, і я веру, што гэта хутка наступіць. А ў якім годзе? Цяжка сказаць. Ці ў 2008-м, ці ў 2009-м? Перакананы, што ў недалёкім часе.

Што да падзеяў у сьвеце: сьвет неспакойны, на жаль, нестабільны. Я б хацеў, каб у сьвеце было больш дэмакратыі і свабоды. Менавіта там, дзе яна ёсьць, людзі жывуць добра. І мой прагноз такі, што ўсё ж застанецца барацьба паміж рознымі плынямі будаваньня краінаў. Тэндэнцыя аўтарытарызму ў сьвеце, ня толькі ў Беларусі, застаецца. Але я мяркую, што вольны, дэмакратычны сьвет як прыклад разьвіцьця ўсё ж такі будзе перамагаць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG