Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 46 тысяч


Столькі чалавек засталося ў статусе індывідуальнага прадпрымальніка, паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур.


Паводле яго, яшчэ 11 тысяч дробных прадпрымальнікаў перарэгістраваліся ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, 5 з паловай тысяч – у прадпрыемствы іншай формы ўласнасьці. Спадар Тур сказаў, што тыя, хто застаецца ў статусе індывідуальных прадпрымальнікаў, маюць у сярэднім двух наёмных супрацоўнікаў.

Чыноўнік таксама заявіў, што страйк індывідуальных прадпрымальнікаў, які пачаўся з 1 студзеня, не нанясе вялікай шкоды. "Нават калі працуе 10% гандлёвых кропак, то колькасьць пакупнікоў складае пятую частку адсотка ад тых, хто рабіў закупы перад Новым годам, студзень – гэта амаль мёртвы сэзон".

Страйк прадпрымальнікаў праводзіцца ў выглядзе "вымушанага адпачынку зь няўплатай падаткаў". Намесьнік міністра эканомікі прыгразіў, што ў прадпрымальнікаў у сувязі з гэтым могуць узьнікнуць праблемы. "Калі без уплаты падаткаў , то на іх могуць быць накладзеныя штрафы і, самае галоўнае, яны могуць пазбавіцца ліцэнзіяў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG