Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельская актывістка падала ў суд на пракуратуру


Дэмакратычная актывістка з Гомеля Марыя Багдановіч накіравала ў суд Цэнтральнага раёну пазоў супраць абласной пракуратуры.


Спадарыня Багдановіч патрабуе, каб суд абавязаў пракуратуру распачаць адміністрацыйную справу супраць намесьніка старшыні Гомельскага гарвыканкаму Сяргея Парошына паводле артыкулу 9.6 Адміністрацыйнага кодэксу — за адмову даць грамадзяніну інфармацыю.

Марыя Багдановіч разам зь іншымі актывістамі замаўляла летась пікет да ўгодкаў Чарнобыля. Аднак гарвыканкам забараніў акцыю нібыта на той падставе, што замова не адпавядала Закону “Аб масавых мерапрыемствах”.

Актывістка пісьмова папрасіла гарвыканкам патлумачыць, у чым тая неадпаведнасьць, а заадно і даслаць правільны ўзор замовы на пікет.

У лісьце намесьнік старшыні гарвыканкаму Сяргей Парошын раіў актывістцы зьвярнуцца да адпаведнага закону.

Спадарыня Багдановіч двойчы скардзілася на дзеяньні намесьніка старшыні гарвыканкаму ў абласную пракуратуру.

Паводле Адміністрацыйнага кодэксу, за адмову даць інфармацыю грамадзяніну службовая асоба можа быць пакарана штрафам у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG