Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У скляпох знаходзюць шмат утапіўшыхся у гарэлцы”


Давайце ж паглядзім, чым сустракалі беларускія газэты новы год — 1 студзеня — у розныя гады мінулага.


“Вольная Беларусь” на гэтым тыдні 1917 году адзначае: “Ні гледзючы на асаднае становішчо, у Петраградзі разгульвае зялёны зьмей. Рабуюць гарэлку і віно і стрэляюць на вуліцах... Есьць шмат забітых і раненых. Баронючы толькі адзін бровар, было забіто 8 салдатаў, 3 чырвонагвардзейцы і ранено 300 чэлавек. У скляпох знаходзюць шмат утапіўшыхся у гарэлцы. А пьяныя натоўпы ужо ні здавальняюцца гарэлкай ды грабуюць магазыны”.

* “Красноармейская правда” ў 1928 годзе піша: “На апошнім паседжаньні Саўнаркаму БССР Наркамзем тав. Прышчэпаў інфармаваў аб ходзе работ па будаўніцтву “Цэнтральнага дому селяніна” ў Менску. Пабудова гэтага дому заканчваецца. Засталося толькі дарабіць унутраную аддзелку. Гэты дом будзе адным з найвялікшых будынкаў, якія будаваліся да гэтага часу ў Менску. На роўным (плоскім) даху гэтага дому мяркуецца ладзіць у летні час кінасэансы, спэктаклі і г.д.”

“ЛіМ” у 1958 годзе дае слова пісьменьніку Міколу Гамолку: “Вось ён на парозе, наш добры госць. Круглатвары, чырвонашчокі, апрануты на гэты раз у касцюм астранаўта. Мы пазналі яго. Добры дзень табе, пасланец гісторыі! Як мы рады — заходзь у наш родны дом. Мы прычакалі вялікае свята. Зямля, абляцеўшы вакол сонца, выйшла на запаветную мяжу. Зноў зычаць людзі адзін аднаму новага шчасця, поспехаў, радасці. Мы міжволі азіраемся назад: што-ж зрабілі за год, які прайшлі шлях, ці былі шчаслівымі?”

Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG