Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд канфіскаваў маёмасьць Аўтуховіча


У Ваўкавыску напярэдадні Новага году адбыўся суд, які вызначыў, што з супольнай маёмасьці сям’і Аўтуховічаў належыць прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, а што — ягонай жонцы Алене, і пастанавіў канфіскаваць мужаву частку.


Гэта спатрэбілася дзеля таго, каб спагнаць штраф, які ўваходзіць у склад пакараньня ваўкавыскага прадпрымальніка. 7 ліпеня 2006 г. Мікалая Аўтуховіча зьняволілі на тры з паловай гады, абвінаваціўшы ў няўплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Цяпер, паводле новага судовага рашэньня, будуць канфіскаваныя 13 таксовак, кватэра і два склады. Сужэнству, аднак, пакінулі дом, які належыць ім разам. У зьняволенага засталася таксама аўтабаза, палова ягоных таксовак і адзін асобны будынак.

Агулам спагнаць належыць больш за 350 мільёнаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG