Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы лідэр рэчыцкай злачыннай групоўкі


У мястэчку Краснапольле Магілёўскай вобласьці затрымалі лідэра рэчыцкай злачыннай групоўкі Сяргея Шуманскага.

Паводле інфармацыі Гомельскай абласной управы барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю, 37-гадовы мужчына хаваўся там, маючы падробныя дакумэнты. У вышуку ён знаходзіўся амаль два гады.
Спадар Шуманскі — апошні зь верхаводаў бандыцкіх груповак, вядомых у Рэчыцы пад назвамі “ваенныя”, “вушатага”, “русланаўскія”, “шуманскія”. Яны займаліся вымаганьнем, разбоямі, падпаламі аўтамашынаў і маёмасьці тых прадпрымальнікаў, якія адмаўляліся плаціць ім даніну.
Сёлета ў кастрычніку трыццаць удзельнікаў гэтых груповак, у тым ліку й сямёра лідэраў, судом першай інстанцыі прызнаны вінаватымі ў зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў і асуджаны на тэрміны ад 7 да 23 гадоў пазбаўленьня волі.
Матэрыялы абвінавачаньня Сяргея Шуманскага вылучаны ў асобную крымінальную справу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG