Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крычаў: журналісты працягнуць судзіцца 14 студзеня


20 сьнежня судзьдзя Чавускага суду Вольга Палуян перанесла разгляд грамадзянскай справы паводле пазову рэдактаркі газэты Крычаўскага райвыканкаму “Ленінскі кліч” у справе пра абарону гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі на 14 студзеня.


Пра адклад разгляду справы хадайнічалі перад судом адказчыкі — выдавец недзяржаўнай газэты “Вольны горад” Уладзімер Кудраўцаў і аўтар выданьня Валер Бысаў — на той падставе, што ня маюць адваката. Адвакатка Ганна Рыбалка не пасьпела на суд, бо абараняла Артура Фінькевіча. Судзьдзя хадайніцтвы задаволіла.

Праз суд рэдактарка намагаецца спагнаць з выдаўца і аўтара “Вольнага гораду” кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў.

Нагодай для суду сталася сэрыя артыкулаў “Шэсьць год у рэдакцыйным ГУЛАГУ”, якая была надрукавана ў жніўні — верасьні 2004 году ў незалежнай газэце “Вольны горад”. Былы супрацоўнік рэдакцыі “Ленінскі кліч” Валер Бысаў апісваў у іх мэтады кіраўніцтва Тацяны Іўкінай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG