Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэмэнт можа зноў стаць дэфіцытам


У наступным годзе Беларусі спатрэбіцца 5 мільёнаў 400 тысяч тон цэмэнту. А максымальна магчымая вытворчасьць айчынных прадпрыемстваў складзе толькі 4 мільёны 300 тысяч тон.


Такія лічбы назваў сёньня на сумесным паседжаньні дзьвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі міністар архітэктуры і будаўніцтва Аляксандар Селязьнёў.

Недахоп цэмэнту зьбіраюцца ліквідаваць закупкамі ў Кітаі.

“Аднак даставіць яго ў Беларусь будзе складана, – сказаў спадар Селязьнёў. – Ніводзін порт на тэрыторыі былога СССР не прымае цэмэнт россыпам, а бярэ толькі ў мяхах. Але для прамысловых прадпрыемстваў патрэбны цэмэнт менавіта россыпам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG