Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарка ЗША асудзіла разгон акцыі (відэа)


Амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт

Карэн Ст’юарт жорстка асудзіла гвалтоўны разгон учорашняй акцыі на Кастрычніцкай плошчы і зьбіцьцё Зьміцера Хведарука ды іншых дэмакратычных актывістаў.


Паводле кіраўніцы амэрыканскай дыпляматычнай місіі, Злучаныя Штаты маюць намер увесьці эканамічныя санкцыі супраць іншых беларускіх прадпрыемстваў акрамя “Белнафтахіму” ў выпадку, калі беларускія ўлады ня вызваляць палітвязьняў і не пачнуць дэмакратычныя рэформы.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт правяла прэсавую канфэрэнцыю адразу па прылёце з Вашынгтону, дзе на мінулым тыдні адбывалася сустрэча прадстаўнікоў беларускай апазыцыі з прэзыдэнтам і Дзяржасакратаром ЗША. І першая яе заява была рэакцыяй на зьбіцьцё Зьмітра Хведарука, Анатоля Лябедзькі, якія былі ў складзе беларускай дэлегацый, ды іншых актывістаў.



“Я мушу моцна асудзіць дзеяньні ўлады супраць мірных дэманстрантаў. Учора Зьміцер Хведарук быў жорстка зьбіты супрацоўнікамі міліцыі ў форме. Ён знаходзіцца ў шпіталі і мы працягнем спрабаваць сустрэцца зь ім сёньня. У панядзелак пасьля мірнай дэманстрацыі прадпрымальнікаў людзі ў цывільным арыштавалі 9 чалавек – Віктара Івашкевіча, Віктара Гарбачова, Віктара Крываля, Аляксей Кашкарова, Віктара Калея, Аляксандра Цацуру, Барыса Гарэцкага, Аляксандра Макаева і Крысьціну Шацікаву. Яны таксама зьбілі Анатоля Лябедзьку і затрымалі Вольгу Казуліну. Гэтыя жорсткія дзеяньні перакрэсьліваюць дасягнуты раней невялікі прагрэс, калі дэманстрацыі праходзілі мірна. І Дзярждэпартамэнт ЗША выказвае занепакоенасьць гэтым і мы спадзяемся, што гэтым людзям будзе аказаная мэдычная дапамога”, – заявіла амбасадарка ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG