Мы проста сядзелі на лаве і размаўлялі па-беларуску, і гэта не спадабалася міліцыянтам
“Сяброў ужо павезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна”, – паведаміў “Свабодзе” Зьміцер Вішнёў.
13-га сьнежня ў Цэнтральным судзе Менска былі разгледжаныя адміністрацыйныя справы Алеся Туровіча, Сяржука Мінскевіча і Зьмітра Вішнёва.
Паэтаў затрымалі 12-га сьнежня ў раёне Кастрычніцкай плошчы нібыта за хуліганства.
“Мы проста сядзелі на лаве і размаўлялі па-беларуску, і гэта не спадабалася міліцыянтам”, – заявілі літаратары ў судзе.
Увечары 12-га сьнежня на Кастрычніцкай плошчы Менска праходзіла несанкцыянаваная акцыя “За незалежную Беларусь!” Некаторыя ўдзельнікі акцыі былі жорстка зьбітыя. Моладзевы актывіст Зьміцер Хведарук патрапіў у шпіталь.