Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцам Казахстан ужо бліжэйшы за Беларусь


Расейцы ўспрымаюць Казахстан як найбольш дружалюбную краіну ва ўсім СНД


Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі абнародаваў вынікі свайго апошняга апытаньня, згодна зь якімі расейцы успрымаюць Казахстан як найбольш дружалюбную да Расеі краіну ва ўсім СНД. А узровень даверу Нарсултану Назарбаеву апярэджвае рэйтынгі кіраўнікоў іншых краінаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку.

І калі ў рэйтынгу дружалюбнасьці разрыў паміж Казахстанам і Беларусьсю невялікі – адпаведна 29% і 26%, дык у рэйтынгу надзейнасьці Казахстан атрымаў 38% супраць 22% у Беларусі.

Раней у падобных апытаньнях першыя месцы жыхары Расеі аддавалі выключна Беларусі.

Незалежны экспэрт Аляксандар Сасноў у інтэрвію нашаму радыё, адзначае, што, на ягоную думку, такі пералом у стаўленьні жыхароў Расеі выкліканы шэрагам рэзкіх і нэгатыўных выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі як пра саму Расею, так і пра яе лідэра.

“Расейскія СМІ шырока данесьлі гэтыя выказваньні да жыхароў сваёй краіны, а яны адпаведным чынам на гэта адрэагавалі”, – падкрэсьлівае спадар Сасноў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG