Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьці на Свабодзе – Аляксандар Таўстыка і Руслан Луцэнка


13 сьнежня , ад 09.30 да 10.00 на пытаньні слухачоў па тэлефоне (8-017) 266-39-52 адказвае прадпрымальнік са Ждановіцкага рынку Менску, лідэр руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандар Таўстыка і прадпрымальнік Руслан Луцэнка.

Аляксандар Таўстыка зьяўляецца каардынатарам руху па Менску. На мінулым тыдні ён выйшаў з турмы на вуліцы Акрэсьціна, куды трапіў за распаўсюд лістовак перад мітынгам прадпрымальнікаў. Гэта трэцяя адсідка спадара Таўстыкі за грамадзкую дзейнасьць. Апошнім разам быў за кратамі разам са сваім намесьнікам Русланам Луцэнкам. Там у іх і нарадзіўся лёзунг, якім абодва кіруюцца зараз: “Усё, што нас ня ў стане зламаць, можа толькі загартаваць!”

Жанаты, мае двух дзяцей. Ён стаў адным з герояў дакумэнтальнай стужкі пра плошчу Каліноўскага “Ўрокі беларускай мовы".

Пытаньні можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com. Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Таўстыкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG