Блаславеньне зьмешчана на адмысловым аркушы са здымкам Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI. Напісана яно на польскай мове.
Казімір Місюра сказаў нашаму радыё, што такога падарунка ніколі не чакаў і цяпер вельмі ўсхваляваны.
Ён запэўніў, што прыкладзе ўсе свае сілы й веды, каб адрэстаўраваць алтар. Да гэтага Казімір Місюра дадаў, што, пражыўшы 50 гадоў і адпрацаваўшы шмат у якіх дзяржаўных установах, ніколі не атрымліваў падобных узнагародаў.
Нагадаю, што пазалетась у катэдральным касьцёле ў Горадні адбыўся пажар, у якім практычна цалкам быў зьнішчаны правы бок алтара. Дапамагаюць у рэстаўрацыі Казіміру Місюру Віктар Рэкіш з Магілёўскай вобласьці й сын Ігар — ён таксама мастак, скончыў Гарадзенскі ўнівэрсытэт.