У Гомелі набярэцца каля двух дзесяткаў месцаў, дзе ў гэтыя дні прадаюць лясныя елкі. Адно з найбольш ажыўленых месцаў – Давыдаўскі кірмаш.
Прадпрымальнік Аляксандр прывёз свае лясныя прыгажуні з Рэчыцкага раёну:
(Аляксандр:) “Такія маленькія елачкі – 4-5 тысячаў. Больш высокія – даражэйшыя. Тысяч 10 будзе каштаваць елачка вышынёю 2 мэтры”.
Аляксандр гандлюе елкамі бяз боязі. У яго ёсьць адпаведны сэртыфікат, дзе ўказана, што забруджваньне елак радыяцыяй не перавышае дапушчальнага ўзроўню – 1850 бэкерэляў на кіляграм:
(Аляксандар: ) “Я ў прынцыпе не разьбіраюся. Але нясём ёлку ў абласную санстанцыю. Там яе правяраюць – адмысловы аддзел ёсьць, адкрылі дзеля Новага году. Там яны ходзяць і правяраюць. Пячатка адпаведная ёсьць”.
Многія гамельчукі зьвяртаюць увагу на наяўнасьць сэртыфікатаў, але далёка ня ўсе:
(Жанчына: ) “Я думаю, калі іх сюды прывезьлі, яны будуць правераныя”.
Недалёка ад іншых прадае свае елкі армянін. Ён кажа, што прывёз елкі з суседняй Расеі. Рэклямуе іх гандляр з прыдумкай:
(Гандляр: ) “З Клінцоўскага раёну. Замежныя як-ніяк елкі. Замежныя елкі возьмеце, абавязкова ў замежжа патрапіце ў наступным годзе!”
Чаму не гандлюеце беларускімі елкамі?
(Гандляр: ) “Кажуць, бацька забараніў, а там ня ведаю. Забараніў елкі высякаць у Беларусі, кажуць”.
Ці маеце сэртыфікат на лясныя ёлкі?
(Гандляр: ) “Зараз машына прывязе. Там сэртыфікат – усё, усё… Мы ж праз мытню едзем, дзьве мытні. Там жа нас правяраюць. Ёсьць месцы, дзе няма радыяцыі”.
Кіраўнік аддзелу аховы і абароны лесу рэгіянальнага лесагаспадарчага аб''яднаньня Вячаслаў Рогаль сьцьвярджае, што за апошнія гады значна зьменшылася колькасьць лясных браканьераў, якія незаконна высякаюць перад Новым годам лясныя елкі.
Аднак аматары такога промыслу не перавяліся. Яны іншым разам сякуць елкі нават там, дзе з прычыны высокай радыяцыі любая гаспадарчая дзейнасьць забаронена. Гаворыць галоўны лясьнічы Веткаўскага спэцлясгасу Аляксандар Скурлоў:
(Скурлоў: ) “Нягледзячы на тое, што зона заражана – 70 адсоткаў лясгасу знаходзіцца ў зоне адчужэньня і адсяленьня, браканьераў гэта не палохае, асабліва мясцовых жыхароў. І мы мяжуем з Расейскай Фэдэрацыяй – з таго боку таксама ёсьць праблемы. Увогуле людзі цяпер не баяцца, няма такой фобіі, страху перад радыяцыяй”