Бабуля і дзед Антона непакояцца за стан здароўя свайго ўнука. Яны лічаць, што хлопца ўзялі пад варту з мэтай псыхалягічнага ўзьдзеяньня.
27 сьнежня аб 11-й вечара Антона Філімонава і яго сябра міліцыянты затрымалі на тралейбусным прыпынку па вуліцы Бялінскага. У міліцыі высьветлілася, што туды трапіў яшчэ адзін сябар Антона, у якога знайшлі пяцітысячную падробленую купюру. Ён патлумачыў, што атрымаў яе ад Філімонава і набыў сабе цыгарэты і каву ў шапіку. Хлопцы казалі, што яны паспрачаліся ў каго лепшы кампутар і паспрабавалі зрабіць як мага якасьней грашовыя знакі. У Антона нібыта лепш атрымалася. Усяго ў хлопцаў знайшлі чатыры дзесяцітысячныя і тры пяцітысячныя купюры.
Сёньня скончыўся тэрмін затрыманьня без прад’яўленьня абвінавачаньня і пракурор даў санкцыю на арышт Антона. Яго перавялі ў камэру сьледчага ізалятара. Дзед Антона, Уладзімер Мялешка ўжо пабываў на допыце.
(Мялешка: ) “Я не апраўдваю Антона – ён зрабіў глупства. Але я ўпэўнены, што Антон ня ставіў сваёй мэтай абагачэньне. Не зрабілі ўрону эканоміцы і гаспадарцы краіны гэтыя хлопцы. Хутчэй гэта запозьненыя дзіцячыя гульні, ці спаборніцтвы – чый кампутар лепей. Гэта знаёмая справа. У такіх умовах хапаць хлопца, кідаць яго ў турму напярэдадні новага году – гэта неапраўданая жорсткасьць. Лічу, што яго пасадзілі ў СІЗА з адзінай мэтай – дзеля псыхалягічнага ўціску. Інакш, чым растлумачыць такія дзеяньні, калі да Антона ў ізалятар прыходзяць з прапановамі прызнацца ў забойстве сваёй маці Веранікі Чаркасавай”.
Сьледчая ў справе Антона Філімонава Вольга Палавінка ад камэнтароў адмовілася, спаслаўшыся на таямніцу сьледзтва.
(Палавінка: ) “Таямніца сьледзтва, як вам вядома, таму ніякай інфармацыі даць вам не магу. Ну, я да яго не прыходзіла ва ўсялякім выпадку. А пра тое, што прыходзілі, ведаю толькі ад самога затрыманага”.
Бабуля Антона, маці забітай журналісткі, Дыяна Чаркасава вельмі непакоіцца за здароўе свайго ўнука. Яна распавяла, што паспрабуе 31 сьнежня перадаць харчы і цёплыя рэчы Антону на Валадарцы. Яна ўзгадала, як 11-гадовай дзяўчынкай насіла перадачы на Валадарку сваёй матулі.