Актывістка ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка Вольга Кацянкова другі дзень зьбірае подпісы за старшыню Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка ля станцыі мэтро “Пушкінская”.
(Кацянкова: ) “Калі ласка, грамадзяне, падпісвайцеся за кандыдата дэмакратычнага блёку — за Зянона Пазьняка”.
Вольга Кацянкова трымае партрэт Зянона Пазьняка на тле Мірскага замку. Многія людзі падыходзяць і аддаюць за яго свае подпісы.
(Спадарыня: ) “Хацела б, каб ён у нас быў прэзыдэнтам. Але наш дзейны прэзыдэнт нікога не падпусьціць да сваёй кармушкі”.
(Спадар: ) “Гэта сапраўдны беларус. Найлепшы чалавек”.
(Спадар: ) “За ўсіх дэмакратычных кандыдатаў падпішуся. Я пакуль ня вырашыў, за каго буду галасаваць на выбарах, але хачу, каб усе кандыдаты мелі роўныя магчымасьці. Цяпер аддаю свой голас за Пазьняка”.
Актывістка ініцыятыўнай групы Вольга Кацянкова адзначае актыўнасьць выбарцаў, нягледзячы на перадсьвяточны час.
(Кацянкова: ) “Учора я за дзень сабрала 34 подпісы. Канечне, давялося пабегаць, але людзі падпісваюцца. Яны разумеюць, што, каб адбыліся выбары, патрэбная альтэрнатыва Лукашэнку”.
Як распавёў “Свабодзе” кіраўнік перадвыбарчага штабу Зянона Пазьняка Сяргей Папкоў, актывісты ініцыятыўных групаў сутыкнуліся з праблемамі падчас збору подпісаў у інтэрнатах Політэхнічнай акадэміі. У большасьці студэнтаў перад сьвятамі чамусьці забралі пашпарты на перапрапіску, да таго ж зборшчыкаў подпісаў падчас наведваньня пакояў увесь час суправаджалі камэнданткі інтэрнатаў.
Вядуць збор подпісаў і актывісты ініцыятыўных групаў Аляксандра Мілінкевіча. Паводле кіраўніка яго штабу Сяргея Калякіна, папярэднія вынікі будуць агучаныя 5 студзеня.
(Калякін: ) “Ёсьць у нас у Менску выпадкі, калі чалавек сабраў на вуліцы 100 подпісаў за некалькі гадзінаў. Людзі ходзяць і па кватэрах, мы розныя спосабы выкарыстоўваем. У Заводзкім раёне Менску ля “Беларусі” міліцыянты спрабавалі даказаць, што збор подпісаў на вуліцы незаконны. Але ў выніку людзі засталіся стаяць”.
Кіраўнік перадвыбарчага штабу Сяргея Скрабца Сяргей Галаганюк гэтаксама адзначае актыўнасьць выбарцаў.
(Галаганюк: ) “Ёсьць вельмі шмат подпісаў, людзі за яго актыўна хочуць прагаласаваць. Я нават сам не чакаў”.
Першыя лічбы па выніках збору подпісаў ужо падае кіраўнік штабу лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргея Гайдукевіча Ўладзімер Карунас. Паводле яго, учора на Гомельшчыне за Гайдукевіча было сабрана больш за 700 подпісаў, на Віцебшчыне — каля 600 подпісаў.
Гэтаксама працягваюць збор подпісаў і актывісты ініцыятыўных групаў іншых патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта — Аляксандра Вайтовіча, Аляксандра Казуліна, Аляксандра Лукашэнкі і Валера Фралова.
Кожны з прэтэндэнтаў на прэзыдэнта павінен займець падтрымку ня менш як 100 тысяч выбарцаў. На этапе збору подпісаў выбарцы могуць аддаваць свае галасы не аднаму, а некалькім патэнцыйным кандыдатам на прэзыдэнта. Збор подпісаў працягнецца да 27 студзеня 2006 году ўключна.