(Дабравольскі: ) “Самая станоўчая падзея ў 2005 годзе — гэта, безумоўна, Кангрэс дэмакратычных сілаў. Гэта еднасьць дэмакратычных сілаў, намер працаваць разам і абраньне адзінага кандыдата на ўдзел у выбарах Аляксандра Мілінкевіча. А адмоўнае, — гэта тое, што ўлада ўжо ня можа кіраваць краінай звычайнымі сродкамі і мае інтэнцыі да рэпрэсіяў. Маю на ўвазе шэраг падзеяў як, да прыкладу, прыняцьцё паправак у Крымінальны кодэкс, якія, фактычна, забараняюць людзям гаварыць тое, што яны думаюць. Гэта і ўзмацненьне так званай ідэалягічнай вэртыкалі, якая адлюстроўвае страх перад грамадзтвам з боку ўлады. Улада ўвогуле баіцца, што людзі могуць штосьці ня тое сказаць, таму намагаецца насадзіць страх. Але гэта нас ня спыніць”.
(Карэспандэнтка: ) “Якія вашыя спадзяваньні на будучыню?”
(Дабравольскі: ) “Як будуць разьвівацца падзеі ў наступным годзе, я думаю, шмат будзе залежыць ад нас саміх і ад людзей, якія стаміліся жыць вось у такой атмасфэры страху. Ёсьць вялікія магчымасьці ўсё зьмяніць, і мы будзем рабіць усё, каб гэта адбылося. Відавочна ўжо цяпер, што калі ўлада ўжо ня можа кіраваць краінай нармалёвымі сродкамі, а пераходзіць да надзвычайных, то час яе ўжо заканчваецца. І гэта азначае, што Беларусь будзе свабоднай. Я спадзяюся, што гэта адбудзецца ў наступным годзе”.