(Валер Карбалевіч: ) “Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году было зарэгістравана 19 групаў прэтэндэнтаў у прэзыдэнты. А ў 2001 годзе падалі заяўкі на рэгістрацыю 26 камандаў, а зарэгістравана было 22. Цяпер толькі восем ініцыятыўных групаў. Чым тлумачыцца такое рэзкае скарачэньне колькасьці жадаючых паўдзельнічаць у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі? Толькі тым, што выбары былі абвешчаны зьнянацку, цэйтнотам — ці нечым іншым?”
(Паўлюк Быкоўскі: ) “Тут існуе комплекс прычынаў. Самая першая прычына — зьмена палітычнага клімату ў краіне. У 2001 годзе яшчэ існавала адчуваньне, што выбары ёсьць кампаніяй, у якой можна паўдзельнічаць. І людзі, якія ўдзельнічалі ў выбарах, ставілі розныя мэты, неабавязкова перамогу на выбарах — напрыклад, маглі выкарыстоўваць кампанію, каб стаць асобамі агульнанацыянальнага маштабу. Так, Сяргей Гайдукевіч дзякуючы ўдзелу ў выбарах стаў вядомым беларускім палітыкам.
Аб’яўленьне выбараў датэрмінова, безумоўна, паўплывала на колькасьць удзельнікаў. Хаця такі варыянт і разглядаўся многімі палітыкамі. Але пачатак кампаніі напярэдадні Новага году не чакаўся тымі асобамі, якія яе рэальна рыхтуюць”.
(Віталь Сіліцкі: ) “За пяць прамінулых гадоў палітыкай у Беларусі стала займацца больш небясьпечна. Паглядзіце на сьпіс зарэгістраваных прэтэндэнтаў. За выключэньнем Лукашэнкі і Гайдукевіча, гэта людзі, якія выразна акрэсьлілі сваю прыналежнасьць да антылукашэнкаўскіх сілаў. Цяпер няма кандыдатаў кшталту Калугіна, кшталту Марыніча (варыянт раптоўнага пабегу з намэнклятуры), кшталту Крыжаноўскага і Лабанава. Улада даслала грамадзтву за гэтыя гады пэўны сыгнал. І грамадзтва яго ўспрыняло. На палітычнай арэне засталіся толькі людзі, якія вызначыліся ў сваёй апазыцыйнасьці з усімі наступствамі. А для спадара Скрабца гэтыя наступствы ўжо прыйшлі”.
(Карбалевіч: ) “Калі паглядзець на колькасьць сяброў ініцыятыўных групаў, то зьвяртае на сябе ўвагу тое, што яна адносна вялікая. Асноўныя ўдзельнікі даволі сур’ёзна падышлі да кампаніі. Колькі прэтэндэнтаў зьбяруць неабходныя 100 тысяч подпісаў? Падчас выбараў 1994 году толькі кандыдаты, якія мелі ня менш як 1400 сяброў ініцыятыўных групаў, змаглі пераадолець гэтую мяжу — прычым, за дваццаць дзён. У 2001 годзе толькі кандыдаты, колькасьць ініцыятыўных групаў якіх была больш за 3 тысячы чалавек, змаглі сабраць больш за 100 тысяч подпісаў. Выключэньнем стаў Сяргей Гайдукевіч. А якая каманда патрэбна цяпер, каб пераадолець мяжу, неабходную для таго, каб быць зарэгістраваным кандыдатам у прэзыдэнты? Пры гэтым трэба ўлічыць горшую, чым на мінулых выбарах, палітычную сытуацыю ў краіне, і тое, што збор подпісаў будзе праходзіць падчас навагодніх і калядных сьвятаў. І ці можна па колькасным складзе ініцыятыўных групаў, цяперашнім рэйтынгу прэтэндэнтаў ацаніць іх патэнцыял, шанцы на выбарах?”
(Быкоўскі: ) “Памер групы не такі і важны. Напрыклад, на выбарах 2001 году кандыдат Цярэшчанка меў групу, колькасьцю сувымерную цяперашняй ініцыятыўнай групе спадара Лукашэнкі. Але сабраць подпісы ён так і ня здолеў. Таму важныя і якасныя характарыстыкі групы, і мэты, якія ставіць сабе палітык.
Але вы слушна заўважылі, што колькасны склад ініцыятыўных групаў павялічыўся ў параўнаньні з 2001 годам. Так, напрыклад, група спадара Лукашэнкі павялічылася ўдвая. Групы асноўных удзельнікаў таксама павялічыліся на 1—2 тысячы. Паменшылася група толькі ў Скрабца. Відавочна, што са сьледчага ізалятару цяжка праводзіць кампанію. І ягоная кампанія, напэўна, мае іншыя мэты. Ён імкнецца не да перамогі на выбарах, а зазначыць, што судовы перасьлед яго носіць палітычны характар.
Таму па памерах ініцыятыўнай групы нельга яшчэ вызначыць, хто насамрэч зьбярэ подпісы. У гэтым выпадку можна верыць спадарыні Ярмошынай, што ўдзельнікаў выбараў будзе каля чатырох. Звычайна яна ў такіх прагнозах не памыляецца”.
(Карбалевіч: ) “А вы не асьмеліцеся зрабіць прагноз і сказаць, хто будуць гэтыя чацьвёра?”
(Быкоўскі: ) “Хутчэй за ўсё, гэта будуць Лукашэнка, Гайдукевіч, Мілінкевіч і, напэўна, Казулін”.
(Сіліцкі: ) “Я буду гаварыць, найперш, пра гульцоў апазыцыйнага поля. Таму што з Лукашэнкам і Гайдукевічам, здаецца, усё ясна. Вялікі сьпіс ініцыятыўнай групы яшчэ не азначае, што ўсе яе ўдзельнікі будуць актыўна зьбіраць подпісы. Заўжды ёсьць людзі, якія згадзіліся ўвайсьці ў ініцыятыўную групу, але ня будуць працаваць. Ёсьць людзі, якія могуць быць у сьпісах некалькіх кандыдатаў. Таму трэба глядзець ня толькі на колькасьць ініцыятыўнай групы, але і на тое, у каго ёсьць рэальныя структуры. З гэтага гледзішча я бачу пэрспэктывы толькі ў Мілінкевіча і, зь вялікай нацяжкай, можа быць, у Казуліна.
Да таго ж пасьпяховы збор подпісаў яшчэ не зьяўляецца гарантыяй рэгістрацыі. Прэтэндэнт можа сабраць і 300 тысяч подпісаў, а яго могуць не зарэгістраваць. Лукашэнку, Гайдукевіча і Казуліна, хутчэй за ўсё, зарэгіструюць. А вось у Мілінкевіча ў гэтым сэнсе могуць быць праблемы. Ягоная нерэгістрацыя лягічна кладзецца ў антырэвалюцыйныя захады ўладаў: папраўкі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, раньнія выбары і іншае. Мы цяпер ня ведаем межаў той занепакоенасьці, якую выяўляе ўлада. Таму я не бяруся рабіць прагнозу наконт гэтага”.
(Карбалевіч: ) “Вядома, што рэгістрацыя альбо нерэгістрацыя ініцыятыўных групаў у беларускіх умовах — гэта рашэньне ў першую чаргу палітычнае, а не юрыдычнае. Аб гэтым прагаварылася нядаўна старшыня Цэнтравыбаркаму Ярмошына, калі казала, што рэгістрацыя ініцыятыўнай групы спадара Пазьняка на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах была палітычным рашэньнем. З досьведу леташніх выбараў у Палату прадстаўнікоў таксама вядома, як лёгка выбарчыя камісіі не рэгістравалі і ініцыятыўныя групы, і кандыдатаў у дэпутаты на падставе часта прыдуманых парушэньняў. З гэтага гледзішча, што азначае сёньняшняе рашэньне Цэнтравыбаркаму? Якая палітычная мэтазгоднасьць для ўладаў стаіць за ім?”
(Быкоўскі: ) “Тое, што спадарыня Ярмошына сказала наконт Пазьняка, яна казала і ў 2001 годзе. Толькі спасылка на іншую колькасьць гадоў, якія ён знаходзіцца за мяжой. Але ў юрыдычным сэнсе колькасьць гадоў ня мае вялікага значэньня. Бо ў гэтым пытаньні было прынцыповае рашэньне Канстытуцыйнага суду. Цяпер зноў было рашэньне Цэнтравыбаркаму аб рэгістрацыі Пазьняка — прычым, галасы падзяліліся. Гэта захаваньне добрага твару пры такой гульні, падчас якой Цэнтравыбаркам, нібыта, мае розныя меркаваньні, выглядае быццам дэмакратычны орган.
Прысутнасьць Пазьняка ў кампаніі дадае да яе новыя фарбы. Падчас збору подпісаў Пазьняк можа ў пэўнай ступені паўплываць на імідж кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Мілінкевіча. Бо вядомае стаўленьне кіраўніка Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ да аб’яднанай апазыцыі. Ён сьцьвярджае, што гэтыя структуры кіруюцца ці то з Масквы, ці то Вікам зь Нямеччыны, ці то КДБ, а адзінай апазыцыйнай сілай зьяўляецца вызвольны рух, які ачольвае Зянон Пазьняк. Таму ў гэтай сытуацыі прысутнасьць Пазьняка ў кампаніі ў пэўнай ступені будзе псаваць магчымасьці Мілінкевіча.
Зь іншага боку, Мілінкевіч можа адмяжоўвацца ад лідэра КХП-БНФ, прэзэнтавацца як “анты-Пазьняк” і такім чынам ратаваць свой імідж. Атрымліваецца такая складаная гульня. Калі б Пазьняк не пагражаў, што прыедзе ў Беларусь у выпадку, калі яго зарэгіструюць, то яго б можна было б зарэгістраваць кандыдатам у прэзыдэнты. Але да гэтага, я думаю, ня дойдзе”.
(Сіліцкі: ) “Магчыма, за рашэньнем аб рэгістрацыі ўсіх ініцыятыўных групаў і не стаіць ніякага сцэнару. Нейкія сцэнары будуць разгортвацца пазьней. З досьведу папярэдняй кампаніі вядома, што адбываецца, калі два дзясяткі ініцыятыўных групаў (нават калі восем, як цяпер) ходзяць у адны і тыя ж кватэры. На трэцім паверху іх пасылаюць падалей і зачыняюць дзьверы. Таму шмат кандыдатаў на стадыі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў дапамагае “вырубіць” апазыцыю ўласнымі рукамі.
Іншая справа, калі надыходзіць стадыя агітацыі. Тады кожны кандыдат патрабуе эфірнага часу. І там ва ўладаў ёсьць зацікаўленасьць, каб звузіць кола прэтэндэнтаў, каб было меней інфармацыйнага шуму. Такія варыянты, каб рэгістраваць усіх апазыцыйных кандыдатаў і расьцягнуць такім чынам галасы апазыцыйнага электарату, у нас не працуюць. У нас іншыя тэхналёгіі”.
(Карбалевіч: ) “Усё ж можна ўявіць такую сытуацыю, што ўлады зарэгіструюць кандыдатамі ў прэзыдэнты і Мілінкевіча, і Казуліна, і Пазьняка, каб яны між сабой стваралі канкурэнцыю на апазыцыйным полі. Можа, для ўладаў гэта нядрэнны варыянт”.
(Быкоўскі: ) “Думаю, удзелу Пазьняка ў выбарах улады не дазволяць. Бо гэта харызматычная асоба. Каля яго зарэгіструюць і ён прыедзе ў Беларусь, гэта будзе вялікая інфармацыйная нагода. Напэўна, гэта можна будзе параўнаць з інфармацыйнай нагодай, якую стварыла правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Бо пра гэта будуць казаць і пісаць усе. У такім выпадку кампанія будзе цяжка прадказальная, у ёй будзе дзейнічаць шмат чыньнікаў. Ня выключана, што Пазьняк можа вывесьці людзей на вуліцы. Усё гэта пралічыць досыць складана.
А ўлады ў нас не ідуць на тое, каб рызыкаваць. Яны хутчэй не выбіраюць такі варыянт, калі патрэбна вагацца і прымаць нейкія складаныя рашэньні. Калі можна “вырубіць”, нейкія небясьпечныя чыньнікі, то ўлады іх, хутчэй за ўсё, “вырубаюць”.
(Сіліцкі: ) “Мне здаецца, той варыянт, які вы прапанавалі, малаверагодны. Па-першае, ёсьць нейкія натуральныя акалічнасьці. Напрыклад, некаторыя кандыдаты могуць самі не сабраць подпісаў. Па-другое, я згодны з спадаром Быкоўскім, што ўлады ідуць шляхам найменшага супраціву. Барацьба ўнутры апазыцыі ня так цяпер актуальная для ўлады — у параўнаньні зь небясьпекай пашырэньня інфармацыйных магчымасьцяў весьці прапаганду супраць кіроўнай каманды.
Адна справа, калі дадуць два выступы апазыцыйнага кандыдата па тэлеканале паміж Жырыноўскім і кімсьці яшчэ падобным, як гэта рабілася ў 2001 годзе, і ўсё. А калі гэта будзе адзін, другі, трэці апазыцыйны кандыдат, і кожнаму гадзіну, то можна стварыць пэўную інфармацыйную хвалю. Патрэбна гэта ўладам? Думаю, што не”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам, выбарчая кампанія набірае ход. Каманды прэтэндэнтаў выйшлі на старт. І ў іх ёсьць магчымасьць пацьвердзіць альбо абвергнуць прагнозы аб іх патэнцыяле”.