Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін заявіў, што ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісій было вылучана больш за 70 сябраў партыі, але ніводзін зь іх не патрапіў у склад камісій.
Калі раней улада ўключала хоць бы некалькіх чалавек, то гэтым разам усе пададзеныя прадстаўнікі былі ёю праігнараваныя.
(Калякін: ) “Улады не зьбіраюцца праводзіць свабодныя і празрыстыя выбары. Гэта сьведчыць аб тым, што ёсьць вельмі сур’ёзныя падазрэньні, што ўлада рыхтуецца да шырокамаштабнага фальшаваньня выбараў. Інакш ніяк нельга камэнтаваць гэтыя дзеяньні.
Калі б улада зьбіралася праводзіць празрыстыя і сумленныя выбары, яна б уключыла ўсіх жадаючых у камісіі і ўсё б рабіла абсалютна празрыста для ўсіх назіральнікаў працэсу. А тым больш, што гэта адпавядала б Канстытуцыі і выбарчаму заканадаўству. Сёньняшнія дзеяньні ўлады не адпавядаюць ні аднаму, ні другому”.
Паводле старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, яму таксама нічога невядома пра ўключэньне сябраў яго партыі ў склад камісій. Такая ж сытуацыя і ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Паводле старшыні партыі Анатоля Лябедзькі, АГП прапаноўвала 38 прадстаўнікоў, але паводле папярэдняй інфармацыі ніводзін зь іх не патрапіў. Ён лічыць, што гэта не выпадковасьць, а мэтанакіраваная палітыка ўладаў.
(Лябедзька: ) “Гэта дае магчымасьць зрабіць першую выснову: выбараў ня будзе. Таму што адным з крытэраў выбараў ёсьць наяўнасьць людзей з рознымі палітычнымі поглядамі ў камісіях і пры падліку галасоў. Тое, што камісіі камплектуюцца паводле старога прынцыпу – адна ўлада і толькі яе прыхільнікі ўваходзяць і кантралююць працэс падліку галасоў, гэта сьведчыць пра тое, што ўлады не зьбіраюцца праводзіць выбары”.
Прэтэндэнт на кандыдата Аляксандар Вайтовіч таксама адзначае тое, што камісіі фармуюцца паводле аднаго прынцыпу.
(Вайтовіч: ) “Якія могуць быць справядлівыя выбары, калі толькі прадстаўнікі ўладаў і тых арганізацый, якія падтрымліваюць уладу, туды ўключаны. Значыць, улада баіцца выбараў, страшна баіцца сумленных выбараў. І калі так будуць сфармаваны і ўчастковыя камісіі, ну, дык ясна, што там будзе. Будзе так, як было на рэфэрэндуме… Улада ж баіцца, бачыце. Няма прадстаўнікоў незалежных там якіхсьці, усе залежныя прадстаўнікі ў выбарчых камісіях”.
Паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, конкурс у камісіі быў такім жа, як ў прэстыжную навучальную ўстанову.
(Ярмошына: ) “Зусім магчыма, што тыя, каго вылучылі палітычныя партыі нейкага пэўнага кшталту, не адпавядаюць тым патрабаваньням, якія былі прад’яўлены. Органы, якія фармавалі камісіі, выбіралі самых лепшых і аўтарытэтных людзей у грамадзтве. І ніякіх патрабаваньняў закону яны пры гэтым не парушылі”.