Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйк у Коханаве


Віталь Сямашка, Коханава, Талачынскі раён Тэлефанаваньне нядзельным ранкам з Коханава было падобнае да сыгналу SOS — паведамлялі, што заўтра пачатак страйку на ДАЦ, як тут называюць дрэваапрацоўчы цэх аб’яднаньня “Будіндустрыя”, што цяпер афіцыйна — ААТ “Коханава”.

Напачатку году я ўжо пабываў у гэтым пасёлку на Віцебшчыне. І хоць ведаў і пра нізкія заробкі, і пра татальнае беспрацоўе, і пра тое, што, як кажуць, каля 80% мужчынскага насельніцтва вымушаныя езьдзіць гастарбайтэрамі ў Расею — але вестка стала для мяне нечаканай. Чамусьці адразу згадалася тагачаснае выказваньне беспрацоўнага інжынэра Юр’я, які сямітысячнае тутэйшае насельніцтва падзяліў, як ён выказаўся, на “безнадзейна неактыўныя” катэгорыі.

(Юры: ) “У Коханаве пражываюць мясцовыя, тыя, што прыехалі з-пад Чарнобылю, экс-старшыні калгасаў, экс-дырэктары, экс-афіцэры і экс-зэкі”.

Я ў Коханаве. Па дарозе на завод спрабую адразу распытаць мясцовых:

(Карэспандэнт: ) “Ці чулі пра страйк у дрэваапрацоўчым цэху, што пачаўся?”

(Спадарства: ) “Я нічога вам адказваць ня буду… Не, ня чуў… Людзі гавораць на вуліцах Коханава… Я тут жыву 27 гадоў, ДАЦ быў вялікім заводам усесаюзнага значэньня. Як можна было дапусьціць, што гэты завод збанкрутаваў?! Мы тут сабраліся ўсе, што быў завод, будаваў кватэры, садкі, сталовая была — сталавалася 1700 чалавек!”

Ідзем да страйкоўцаў разам зь сябрам ЦК КПБ ды журналістам газэты “Товарищ” Мікалаем Петрушэнкам. Ён, бадай, ад пачатку назірае гэты шматгадовы крызіс. Каротка распавядае гісторыю таго, што прывяло да выбуху “нізоў” калісьці дзьвюхтысячнага прадпрыемства зь мільярднымі замовамі на жалезабэтонныя блёкі, пліты, дзьверы, вокны, дошкі для падлогі.

(Петрушэнка: ) “Гэтае прадпрыемства доўгі час працавала на спарткомплексе “Раўбічы” — па чутках, рабілі там галоўную трыбуну. Закончылася тым, што па выніках праверкі кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня Мінфіну — галоўны рэвізор Лебедзеў — будаўніцтва завінавацілася сотні мільёнаў даляраў. Крайнім аказалася ААТ “Коханава”. Заводзілі крымінальную справу. Будаўнічыя работы выконвалі рабочыя, а грошы за іх пералічвалі зусім у іншыя фірмы. Адпраўлялі за мяжу піламатэрыял, а грошай не атрымлівалі. Будавалі катэджы, грошы “круцілі”. Цяпер, пэўна, ніхто мэханізму не раскапае — усе фінансавыя дакумэнты згарэлі. Замест каб здаць у архіў, палыхнулі запалкай. Рабочых засталося за паўсотні, бо калі крадуць такімі аб’ёмамі, якія могуць быць заробкі? Як вынік, мы цяпер маем прадпрыемства-банкрут. Прызначаліся кіраўнікі, адзін зь іх, Мезенцаў, сядзіць дзевяць гадоў за хабарніцтва на 5000 даляраў. Але, напэўна, яго і ўзялі таму, каб не раскруціць справу далей — каму ён павінен быў аддаць гэтыя даляры”.

Далей гл. • Страйк у Коханаве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG