Агулам беларускі бюджэт 2005 году будзе выкананы з прафіцытам 500 мільярдаў рублёў (з улікам сродкаў усіх мэтавых фондаў і фонду сацыяльнай абароны насельніцтва), хоць пачаткова там закладваўся дэфіцыт. Гэты год быў даволі ўдалы, кажа міністар Мікалай Корбут: так, напрыклад, удалося атрымаць дадатковыя 700 мільярдаў рублёў дзякуючы новаму прынцыпу спагнаньня ПДВ у гандлі з Расеяй. Эканоміка краіны працавала ўдала, хоць пад канец году і назіраецца некаторы рост нявыплатаў з боку прадпрыемстваў.
На наступны год у бюджэт таксама закладваюць невялікі дэфіцыт. Разам з тым, істотна падвысяцца выдаткі на некаторыя патрэбы, напрыклад, на абарону — гэта будзе каля трыльёну рублёў. На 2005 давалі амаль 540 мільярдаў (гэта, дарэчы, у восем разоў болей, чым выдаткі на культуру). Аднак на якія канкрэтныя мэты пойдуць гэтыя грошы, у бюджэце зноў не пазначаюць. Мікалай Корбут, між тым, заяўляе, што “закрытых артыкулаў” там няма.
(Корбут: ) “На войска — усё відаць. На сілавыя ўсе структуры — усё відаць. Вам хочацца ведаць, што яны за гэта набудуць? Дык гэта ў бюджэце не прапісваецца. Але асноўная маса ўсіх выдаткаў на сілавыя структуры — гэта ўтрыманьне, грашовае ўтрыманьне, неабходныя выдаткі для бягучага ўтрыманьня”.
Кіраўнік Цэнтру Мізэса і аўтар праектаў альтэрнатыўных бюджэтаў Яраслаў Раманчук сьцьвярджае, што асноўная праблема — немагчымасьць пракантраляваць рэальныя прыбыткі, якія маюць розныя дзяржаўныя структуры, тое ж Міністэрства абароны.
(Раманчук: ) “Гэта значны аб’ём сродкаў — гэта і сродкі ад арэнды, гэта і сродкі ад нейкага гандлю. Такім чынам, “закрыты” артыкул, які цягам апошніх дзесяці гадоў ёсьць, застаўся ў гэтым бюджэце”.
Са словаў эканаміста, фінансаваньне сямнаццаці дзяржаўных структураў застаецца рэальна “закрытым”, бо калі б стала вядома, колькі яны атрымліваюць не зь бюджэту, то паўстала б пытаньне: а ці варта ім даваць столькі дзяржаўных грошай?