Паплечнікі Аляксандра і Зьмітра лічаць, што хлопцаў затрымалі за графіці. Яны малявалі лічбу “16”, каб людзі далучаліся да акцыі салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў, якая праходзіць 16-га чысла кожнага месяца.
Міліцыянты склалі пратакол паводле 156 артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу (дробнае хуліганства). У другой палове дня іх прывязуць у суд Цэнтральнага раёну Менску. Паводле заканадаўства, ім пагражае штраф альбо арышт да 15 сутак.