Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Аўтуховіч – у ваўкавыскім шпіталі (фота)


Сяргей Астраўцоў, Горадня 27 сьнежня ўвечары Мікалая Аўтуховіча прывезьлі ў Ваўкавыск зь Менску з рэспубліканскага турэмнага шпіталя. Цягам 74 дзён ён праводзіў галадоўку спачатку ў гарадзенскай турме, затым — у турэмным шпіталі, пратэстуючы супраць свайго арышту. Гарадзенская абласная пракуратура зьмяніла Аўтуховічу меру стрыманьня, знаходжаньне пад вартай яму замянілі на хатні арышт.

Мікалая Аўтуховіча у Ваўкавыску даставілі ў прыёмны пакой раённага шпіталя. Ён сам пра гэта папрасіў, каб яго абсьледавалі, і каб доктар-дыетоляг параіў яму, як паступова выходзіць з галадоўкі, якая працягвалася 74 дні. Галадоўніку памерылі ціск – ён больш-менш нармальны.

Мікалаю Аўтуховічу далі паразмаўляць з роднымі і сябрамі, але зусім нядоўга. Паводле ягонага сябра Ўладзімера Асіпенкі, ён вельмі схуднеў, на выгляд, магчыма, кіляграмаў на 30. Галадоўнік прызнаўся, што даволі цяжка перанес пераезд зь Менску з рэспубліканскага турэмнага шпіталя, таму яму хочацца адпачыць. Паводле Ўладзімера Асіпенкі, у райбальніцы ў гэты момант знаходзіліся два міліцыянты.

Якімі дакладна будуць умовы хатняга арышту — пакуль невядома, паколькі адвакат Аўтуховіча Галіна Іванова ня бачыла пракурорскай пастановы наконт зьмены меры стрыманьня.

Мікалай Аўтуховіч пакуль застанецца ў ваўкавыскім шпіталі, заўтра яго абсьледуюць дактары. Зь ім дазволілі застацца ягонай дачцэ Кацярыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG