Пасьля інцыдэнту ў пункце абмену валюты адзін зь лідэраў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Папкоў некалькі гадзінаў правёў у міліцыі, дзе даваў сьведчаньні.
А пасьля ў кватэры палітыка зладзілі вобшук. Міліцыя Савецкага райаддзелу Менску спраўджвала, ці няма ў доме Сяргея Папкова фальшывых грошай. Дзяжурны райаддзелу так патлумачыў сытуацыю:
(Міліцыянт: ) “Яго даставілі не як збытчыка. Ёсьць такі панятак –добрасумленны збытчык. Яго ніхто ня будзе афіцыйна затрымліваць. Папросту для вядзеньня сьледчых дзеяньняў робяць фармальны допыт”.
Вобшук, які прадугледжаны законам для сытуацыяў, калі чалавек несьвядома робіцца ўладальнікам фальшывых грошай, у доме Сяргея Папкова адбываўся наступным чынам – сьведчыць намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі, які прысутнічаў пры вобшуку:
(Беленькі:) “Глядзелася ўсё: партыйныя дакумэнты, што знаходзіліся там, гарталіся… Глядзеўся кампутар, раскрываліся файлы, якія ёсьць у кампутары. Калі мы папрасілі, каб ведаць стопрацэнтна на падставе якіх нарматыўных актаў робіцца гэтае дзеяньне, і папрасілі зрабіць ксэракопію гэтага дакумэнту, нам было адмоўлена”.
Сам Сяргей Папкоў наступным чынам камантуе сытуацыю:
(Папкоў: ) “Мяркую, адбылася нейкая правакацыя. Відаць, падмена нейкая. Я здаў купюру, а мне сказалі, што яна фальшывая. Сьледзтва будуць весьці, крымінальную справу адкрылі. Нядобрая сытуацыя”.
Паводле пацярпелага, міліцыянты ня сьцьвердзілі, што 100-даляравая купюра на сто працэнтаў фальшывая, але толькі мае прыкметы падробкі.
Інцыдэнт адбыўся адразу пасьля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняка.