Падчас прызначэньняў Лукашэнка заявіў: “Пачынаецца новая пяцігодка – патрэбныя новыя людзі з новымі поглядамі. Павінна быць аднаўленьне кадраў. Гэты крок робіцца да прэзыдэнцкіх выбараў выключна па гэтай прычыне”.
Былы віцэ-прэм’ер Уладзімер Дражын і былая кіраўнічка міністэрствам аховы здароўя Людміла Пастаялка прызначаны сябрамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па квоце прэзыдэнта (васьмёх сябраў палаты прызначае кіраўнік дзяржавы).
Людміла Пастаялка таксама стала старшынёй тэндэрнай камісіі па закупу мэдычнай тэхнікі і абсталяваньня. Паведамляецца, што ў пытаньнях аховы здароўя былая міністар будзе мець правы і абавязкі памочніка прэзыдэнта.
***
Новы віцэ-прэм’ер – Аляксандар Касінец – нарадзіўся ў 1959 годзе, сябра Савету Рэспублікі, да гэтага – рэктар Віцебскага мэдычнага ўнівэрсытэту, доктар мэдычных навук, прафэсар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.