Мікалая Аўтуховіча вывезьлі зь менскага турэмнага шпіталю на міліцэйскім аўтамабілі і павезьлі ў Ваўкавыск, дзе ён жыве. Як сябе адчувае Мікалай Аўтуховіч, афіцыйныя асобы не паведамляюць. Сваякі Аўтуховіча пакуль не адказваюць на тэлефонныя званкі.
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч трымаў галадоўку 74 дні. Прадпрымальнік пратэставаў супраць арышту і крымінальнага перасьледу.
***
Як паведаміў гарадзенскі карэспандэнт Радыё Свабода Сяргей Астраўцоў, Мікалая Аўтуховіча ўжо прывезьлі ў Ваўкавыск з рэспубліканскага турэмнага шпіталя. Яго даставілі адразу ў раённы ваўкавыскі шпіталь, паколькі Аўтуховіч дагэтуль цягам 74 дзён праводзіў галадоўку і патрабуе мэдычнай дапамогі.