Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Газпром” і “Белтрансгаз” заключылі кантракт на 2006 год


Радыё Свабода Сёньня “Белтрансгаз” і “Газпром” заключылі кантракт на пастаўку газа ў Беларусь і яго транзыт праз тэрыторыю Беларусі ў 2006 годзе.

Дакумэнт падпісалі намесьнік старшыні праўленьня “Газпрому” Аляксандар Разанаў і генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Дзьмітры Казакоў.

Паводле кантракту, у наступным годзе “Газпром” паставіць Беларусі 21 мільярд кубічных мэтраў газу, у тым ліку паўтара мільярды – пры наяўнасьці тэхнічнай магчымасьці.

Цана газу і тарыф на перапампоўваньне застаюцца такімі ж, якімі былі сёлета, у прыватнасьці тысяча кубамэтраў газу будзе каштаваць Беларусі 46 даляраў 68 цэнтаў. (Падрабязнасьці і камэнтары)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG