Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску судзяць удзельнікаў акцыі, прысьвечанай газэце “Віцебскі кур''ер”


Радыё Свабода, Віцебск Судовы працэс над удзельнікамі акцыі пачаўся сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе а палове на трэцюю. Віцебскі абласны штаб Аляксандара Мілінкевіча прымеркаваў правядзеньне гэтае акцыі да Дня правоў чалавека. 10-га сьнежня былі затрыманыя сямёра віцебскіх сацыял-дэмакратаў і кіраўнік абласной суполкі Партыі БНФ.

З тае нагоды, што “Віцебскі кур”ер” з 1-га студзеня забаранілі прадаваць у шапіках “Саюздруку”, партыйцы выйшлі на Пляц Волі са сьвежымі нумарамі газэты і ў адмысловых масках, якія закрываюць рот – на знак таго, што незалежнае выданьне змушаюць замаўчаць, пазбаўляючы права на інфармацыю вялікую колькасьць жыхароў гораду.

Разам з апазыцыянэрамі ў пастарунак быў забраны і пазаштатны фотакарэспандэнт недзяржаўнай газэты “Віцебскі кур”ер” Сяржук Серабро, які фатаграфаваў працэс затрыманьня. У Кастрычніцкім райаддзеле ў яго зьнялі адбіткі пальцаў, тым часам як у суседнім кабінэце міліцыянты спрабавалі зьнішчыць зьнятыя кадры, не паведаміўшы пра гэты ўладальніку фотаапарата.

Судовы працэс над удзельнікамі акцыі пачаўся сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе а палове на трэцюю. Аднак з васьмі затрыманых на суд змогуць зьявіцца толькі сямёра: 21-га сьнежня ва ўласнай кватэры быў затрыманы адзін з актывістаў, Аляксандар Дарафееў, сябар ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Ягоная жонка Натальля Дарафеева распавяла, што людзі ў цывільным, якія загадалі мужу прыйсьці з імі, пыталіся, што ён рабіў 14-га і 22-га верасьня, калі ў Віцебску адбыліся два выбухі. Пра далейшы лёс Аляксандра Дарафеева жонцы ўдалося даведацца толькі тое, што яго амаль адразу перавезьлі ў Менск.

На здымку: затрыманьне Аляксандра Дарафеева ў часе акцыі 10 сьнежня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG