Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Нафтгаз": украінскіх запасаў газу хопіць на ўсю зіму


Радыё Свабода Запасаў газу, якія Ўкраіна мае ў падземных сховішчах, хопіць на гэтую зіму. Такую заяву зрабіў сёньня кіраўнік украінскай кампаніі “Нафтагаз” Аляксей Іўчанка і заклікаў насельніцтва краіны берагчы энэргію.

Украіна мае 13 падземных сховішчаў, дзе захоўваецца 30 мільярдаў кубічных мэтраў прыроднага газу. Заява Іўчанкі прагучала празь дзень пасьля таго, як кіраўнік расейскага канцэрну “Газпром” сказаў, што ад 1 студзеня спыняе пастаўкі газу Ўкраіне, калі тая не пагодзіцца на павышэньне цаны.

“Газпром” жадае падняць цану на газ Украіне з $50 даляраў за тысячу кубамэтраў да $230. Украінскія лідэры гавораць, што гэта сродак палітычнага ўціску, і Расея помсьціць за новую, празаходнюю арыентацыю Ўкраіны.

Гл. таксама • “Washington Post” аналізуе палітыку Крамля адносна Беларусі і Ўкраіны
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG